Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ера Сэрбіі закідалі ў Срэбраніцы камянямі і бутэлькамі. ВІДЭА


Удзельнікі жалобнай цырымоніі ў Срэбраніцы закідваюць камянямі сэрбскага прэм'ера Вучыча
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:28 0:00
Наўпроставы лінк

Удзельнікі жалобнай цырымоніі ў Срэбраніцы закідваюць камянямі сэрбскага прэм'ера Вучыча

Прэм’ер-міністaр Сэрбіі Аляксандар Вучыч раней часу пакінуў жалобную цырымонію ў Срэбраніцы пасьля таго, як з натоўпу ў яго паляцелі камяні і бутэлькі.

Як перадаюць інфармацыйныя агенцтвы зь месца падзеяў, сэрбская дэлегацыя сьпешна пакінула цырымонію і накіравалася да прыпаркаваных за могілкамі машын.

Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек прыехалі ў суботу ў Срэбраніцу, каб узяць удзел у жалобных цырымоніях, прысьвечаных 20-й гадавіне забойства 8000 басьнійскіх мужчын і юнакоў.

На цырымонію таксама прыбылі дзясяткі дзяржаўных дзеячоў з розных краінаў сьвету, у тым ліку кіраўнік зьнешняй палітыкі ЭЗ Фэдэрыка Магерыні і экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан.

Цырымонія ўключае пахаваньне апошніх 136 ахвяраў, ідэнтыфікаваных з дапамогай аналізу ДНК, які дапамог пацьвердзіць парэшткі амаль 7000 загінулых.

***

11 ліпеня 1995, у канцы трохгадовай вайны ў Босьніі, сэрбскія войскі ўзялі пад свой кантроль мусульманскі анкляў, выцесьніўшы галяндзкіх міратворцаў ААН, якія абаранялі яго. Тысячы мусульманскіх мужчын і юнакоў спрабавалі ўцякаць празь лес, але сэрбскія вайскоўцы даганялі іх і забівалі.

Сэрбскія салдаты аддзялілі каля 2000 чалавек, якія засталіся ў базе галяндзкіх войскаў, ад жанчын і дзяцей, затым расстралялі іх і скінулі целы ў брацкія магілы.

Больш за ь тысяч ахвяраў былі перапахаваныя ў Мэмарыяльным цэнтры Патачары каля былой базы ААН, дзе і праходзяць жалобныя цырымоніі.

Некалькі дзён таму, 8 ліпеня, Расея выкарыстала сваё права вэта ў Радзе Бясьпекі ААН, каб заблякаваць праект рэзалюцыі аб прызнаньні трагедыі ў Срэбраніцы генацыдам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG