Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску ўначы матацыкліст наехаў на пару, тры чалавекі загінулі


Віцебск, ілюстрацыйнае фота

Віцебск, ілюстрацыйнае фота

Віцебскія сьледчыя высьвятляюць акалічнасьці дарожна-транспартнага здарэньня, у якім загінулі тры чалавекі.

11 ліпеня каля 00.20 хвілінаў 24-гадовы матацыкліст, рухаючыся ў Віцебску па праспэкце Маскоўскім з боку вуліцы Петруся Броўкі ў кірунку да праспэкту Перамогі, наехаў на сямейную пару, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку дарожна-транспартнага здарэньня кіроўца матацыкла і пешаходы, 27-гадовы мужчына і 26-гадовая жанчына, загінулі.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Віцебскай вобласьці Іна Гарбачова.

На месца здарэньня неадкладна прыбыла сьледча-апэратыўная група, былі апытаныя відавочцы, прызначаныя неабходныя судовыя экспэртызы. Распачатая крымінальная справа паводле часткі 3 артыкулу 317 (парушэньне правілаў дарожнага руху або эксплюатацыі транспартных сродкаў, што выклікала па неасьцярожнасьці сьмерць трох асобаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG