Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 ліпеня: 20-я ўгодкі масавага забойства ў Срэбраніцы


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша:

У Браславе на Замкавай гары пройдзе музычны фэстываль «Жывое неба Браслава». Пачатак а 15.00.

На плошчы Свабоды ў Менску пройдзе «Клясыка каля Ратушы з кампаніяй velcom» – першы канцэрт з сэрыі канцэртаў пад адкрытым небам. Удзельнікі першай клясычнай суботы – аркестар Музычнага дому«Класыка». Пачатак а 20.00.

Менскі музей папулярнай навукі «Элементо» запрашае на «Ноч Тэслы». Наведнікаў чакае лекцыя пра жыцьцё і вынаходзтвы Ніколы Тэслы, навуковыя шоў-праграмыдля ўсёй сям’і і інтэлектуальныя турніры. Галоўнай падзеяй ночы стане дэманстрацыя гіганцкага трансфарматара Тэслы. Праграма пачнецца а 23.00 і працягнецца да 5.00 раніцы.

У гісторыі:


1496 – Горадня атрымала поўнае магдэбурскае права.

1613 – каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.

1932 – нарадзіўся Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар, пэдагог, народны мастак Беларусі. Аўтар помнікаў Янку Купалу ў Менску і бюсту Купалы, усталяванага ў Араў-парку Нью-Ёрку.

1995 – Выхад першага нумару газэты «Народная воля».

1995 – Забойства 8000 басьнійскіх мусульман – мужчын і хлопчыкаў – салдатамі войска басьнійскіх сэрбаў у паселішчы Срэбраніца.

У памяці:

1982 – памёр Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, вядомы югаслаўскі пісьменьнік, чыя мова значна паўплывала на фармаваньне сучаснай басьнійскай літаратурнай мовы.

Цытата:

«Пачынаю гэтую сваю гісторыю проста так, без карысьці для сябе і для іншых, з патрэбы, якая мацнейшая за карысьць і розум, каб застаўся запіс мой пра мяне, запісаная пакута размовы з сабою, з далёкай надзеяй, што знойдзецца нейкае рашэньне, калі будуць зьведзеныя рахункі, калі толькі будуць, калі я пакіну сьлед атраманту на гэтай паперы, якая чакае мяне, як выклік. Ня ведаю, што будзе занатавана, але ў загінах літар застанецца нешта ад таго, што бывала ўва мне, і ня будзе больш губляцца ў клубах імглы, як бы яго й не было або як бы я сам ня ведаў што тое было. Так я змагу пабачыць сябе такім, якім я раблюся, пабачыць той цуд, які мне незнаёмы, а мне здаецца цудам тое, што я ня быў заўсёды такім, якім ёсьць цяпер. Я разумею, што пішу блытана, рука мая дрыжыць перад разблытваньнем, якое мяне чакае, перад судом, які я распачынаю, а я на тым судзе ўсё — і судзьдзя, і сьведак, і абвінавачаны. І я буду прыстойна ўсімі імі, наколькі магу, наколькі гэта магчыма, бо пачынаю сумнявацца, што прыстойнасьць і шчырасьць — гэта тое самае, шчырасьць — гэта ўпэўненасьць, што мы кажам праўду (а хто ў гэтым можа быць упэўнены?), а прыстойнасьцяў бывае шмат, і яны між сабой не сыходзяцца.»

Мэхмэд Мэша Сэлімавіч, пачатак раману «Дэрвіш і сьмерць» (пераклад Сяргея Шупы)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG