Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 13 ліпеня: Басовішчу — 25 гадоў


Басовішча, 2008
Басовішча, 2008

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

АФІША

У менскім пабе Clever Irish Pub (вул. Гікала, 5) піваварная кампанія «Крыніца» і «Эўрагандаль» прэзэнтуюць новае піва Authentic Pub. У праграме: прэс-канфэрэнцыя, піўны квэст-падарожжа, шмат смачных закусак, добрая музыка і розыгрыш крутога прыза. Пачатак у 18.45.

У Віцебску працягваюцца імпрэзы «Славянскага базару».

У ГІСТОРЫІ

1260 — бітва пры Дурбэ ў цяперашняй заходняй Латвіі паміж войскамі Тэўтонскага ордэну з войскам ліцьвінаў (Lethowinos). Бітва скончылася поўнай перамогай ліцьвінаў.

1772 — Джэймс Кук скіраваўся ў кругасьветнае плаваньне.

1908 — у Лёндане распачаліся IV Алімпійскія гульні. У іх упершыню ўзялі ўдзел жанчыны.

1919 г. — Менск наведаў член Рэўваенсавету Заходняга фронту І. В. Сталін.

1990 — у Гарадку (Польшча) пачаўся І Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», арганізаваны Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў і гмінным асяродкам культуры.

1993 — у Магілёве адкрыўся першы фэстываль хрысьціянскай духоўнай музыкі «Магутны Божа».

У гэты дзень нарадзіліся

1828 — Iван Малышэўскi, гісторык царквы, славяназнавец, асьветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Нягневічы на Наваградчыне ў сям’i сьвятара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Менскую духоўную сэмінарыю i Кіеўскую духоўную акадэмію, дзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара багаслоўя атрымаў за дысэртацыю «Александрыйскі патрыярх Мялеці Пігас». Сярод яго працаў — «Творы сьв. Кірылы Тураўскага з апісаньнем яго жыцьця» (1878), «Кірыл i Мяфодзі» (1885). Быў прыхільнікам агульнаславянскага культурнага адзінства пры вядучай ролі Расеі, аднак схільнасьцяў да расейскага панславізму не выказваў. Памёр i пахаваны ў Кіеве. 1897 — Міхась Міцкевіч, беларускі грамадзкі і культурны дзяяч, родны брат Якуба Коласа.

1941 — Андрэй Андросік, беларускі тэатральны рэжысёр, у 1972-1994 рэжысёр-пастаноўшчык Нацыянальнага акадэмічнага тэатру ім. Я. Купалы, з 1995 — мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача.

ЦЫТАТА

Магутны Божа! Уладар сусьветаў,
Вялiкiх сонцаў i сэрц малых,
Над Беларусяй, цiхай i ветлай,
Рассып праменьнi свае хвалы.

Дай спор у працы, штодзённай, шэрай.
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сiлу i велiч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.

Дай урадлiвасьць жытнёвым нiвам,
Учынкам нашым пашлi ўмалот.
Зрабi магутнай, зрабi шчасьлiвай
Краiну нашу i наш народ!

Музыка М. Равенскага, словы Н. Арсеньневай

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG