Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сэрбіі забаранілі любыя сходы і акцыі да гадавіны масавых забойстваў у Срэбраніцы


Сэрбская паліцыя забараніла ўсе публічныя сходы ў сталіцы краіны Бялградзе ў дваццатую гадавіну масавых забойстваў у Срэбраніцы.

«Папярэджваю ўсіх, хто плянуе праводзіць такія акцыі, што паліцыя не дазволіць іх», — сказаў міністар унутраных справаў Сэрбіі Нэбайша Стэфанавіч.

У паліцыі патлумачылі забарону меркаваньнямі бясьпекі.

Абмежаваньне тычыцца як акцый памяці ахвяр, так і сходаў ультранацыяналістаў, якія пагражалі сарваць жалобныя мерапрыемствы.

Ініцыятыва-7000, сэрбская няўрадавая арганізацыя пад кіраўніцтвам актывіста Душана Масіча плянавала 11 ліпеня ў Бялградзе акцыю, падчас якой каля сямі тысяч чалавек мелі легчы на тратуар каля парлямэнту.

Паводле арганізатараў, такім чынам яны хацелі ўшанаваць памяць больш чым васьмі тысячаў мусульманскіх мужчын і юнакоў, якія загінулі ад рук арміі басьнійскіх сэрбаў у суседняй Босьніі і Герцагавіне падчас разьні 1995 году.

Некаторыя сэрбскія ультранацыяналістычныя арганізацыі, якія адмаўляюць генацыд, заяўлялі пра намер перашкодзіць гэтай акцыі.

XS
SM
MD
LG