Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы па Іране працягнуцца на выходных


Міністар замежных спраў Ірану Джавад Зарыф
Міністар замежных спраў Ірану Джавад Зарыф

Міністар замежных спраў Ірану Джавад Зарыф заяўляе, што ядзерныя перамовы паміж Тэгеранам і вядучымі краінамі сьвету, верагодна, будуць працягвацца ў выходныя дні.

«Прагрэс ёсьць, але канчатковых дамоўленасьцяў пакуль няма... Сумняваюся, што гэта адбудзецца сёньня... Здаецца, нам прыйдзецца правесьці выходныя ў Вене», — сказаў Зарыф.

На гэтых канчатковых перамовах Ірану і шасьці зь вядучых краін сьвету — Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Злучаных Штатаў Амэрыкі, Кітаю і Расеі — павінны ўзгадніцца падрабязныя тэхнічныя парамэтры значнага згортваньня ядзернай праграмы Тэгерану ў абмен спачатку на паступовае паслабленьне санкцый у адказ на канкрэтныя крокі такога згортваньня, а затым і на поўнае зьняцьце гэтых санкцый.

Тэрмін завяршэньня гэтых перамоваў, які чарговы раз былі перанесеныя, цяпер заканчваецца апоўначы ў пятніцу, 10 ліпеня.

9 ліпеня дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыгразіў завяршыць удзел у дыскусіях, калі Іран ня прыме «жорсткіх рашэньняў», неабходных для завяршэньня зьдзелкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG