Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў пашырэньне ШАС «новым этапам» яе разьвіцьця


Індыя і Пакістан далучаюцца да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, кіраўніцтва ў якой належыць Расеі і Кітаю, а ў склад уваходзяць некалькі Цэнтральна-Азіяцкіх краін, гаворыцца ў паведамленьні ШАС.

Паводле паведамленьня, група таксама прапанавала статус партнэра па дыялёгу Азербайджану, Арменіі, Камбоджы і Нэпалу.

У заяве ШАС таксама гаворыцца пра тое, што Беларусь атрымае статус назіральніка, далучыўшыся да Аўганістану, Ірану і Манголіі.

Заяву апублікавалі на саміце ШАС у расейскай Уфе.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў пашырэньне групы «новым этапам» яе разьвіцьця. Расея бачыць арганізацыю як процівагу заходнім альянсам.

Днём раней ва Ўфе адбыўся саміт БРІКС — Бразыліі, Расеі, Індыі, Кітаю і Паўднёвай Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG