Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пра трыбунал па зьбітым Боінгу: «Гэта спроба арганізаваць грандыёзнае палітычнае шоў»


Расея заявіла, што будзе выступаць супраць праекту рэзалюцыі ААН аб стварэньні міжнароднага трыбуналу для судовага перасьледу асоб, якія маюць дачыненьне да зьбіцьця пасажырскага самалёта рэйсу MH17 у небе над Данбасам.

«На жаль, здаецца, што гэта спроба арганізаваць грандыёзнае палітычнае шоў, якое толькі шкодзіць намаганьням па пошуку вінаватых», — заявіў пасол Расеі ў ААН Віталь Чуркін. Ён таксама зазначыў, што ня бачыць «ніякай будучыні» для гэтай рэзалюцыі.

«Мы павінны дачакацца вынікаў расьсьледаваньня, а тады мы зможам думаць аб тым, як найбольш эфэктыўна падысьці да судовага разбору», — дадаў Чуркін.

Канчатковы даклад сьледзтва ў гэтай справе чакаецца ў кастрычніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG