Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

50 незадаволеных кітайскіх рабочых пакінулі Беларусь


Пра гэта паваедаміў начальнік Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксей Бягун. Ён адзначыў, што завадартараў пратэсту кітайскіх будаўнікоў з Добрускага кардоннага камбінату дэпартаваць ня будуць.

«Мы палічылі, што іх дзеяньні нельга аднесьці да грубых парушэньняў грамадзкага парадку. Усё-такі яны ішлі арганізаванай калёнай, не стваралі аварыйна небясьпечных сытуацый. Тым больш што канфлікт вырашыўся: зараз усім кітайцам заробак выплацілі ў поўным аб’ёме», — сказаў kp.ru Аляксей Бягун.

Бягун таксама паведаміў, што 8 ліпеня з Кітаю ў Беларусь прыляцела кіраўніцтва кампаніі «Сюань Юань». Цяпер яны знаходзяцца на будаўнічым аб’екце і разьбіраюцца з сытуацыяй. Там жа працуюць і супрацоўнікі міліцыі.

«Мы лічым, што канфлікт цалкам вычарпаны. Праўда, 50 кітайскіх рабочых ужо зьехалі. Іх не задаволілі ўмовы», — сказаў Бягун.

Раней Юры Назараў, старшыня канцэрну «Беллеспаперапрам», у склад якога ўваходзіць Добруская папяровая фабрыка, заявіў, што ў дачыненьні да «завадатараў» акцыі можа быць прыменена дэпартацыя зь Беларусі.

2 ліпеня каля 200 кітайскіх рабочых, занятых на будаўніцтве Добрускага кардоннага камбінату, раніцай дайшлі пешшу ў Гомель, пратэстуючы супраць нявыплаты заробку. Пратэстоўцы мелі намер ісьці пешшу да Менску, каб сустрэцца з кітайскім паслом, але прадстаўнікі пасольства прыехалі ў Гомель самі. Пасьля размовы з дыпляматамі кітайскія будаўнікі вярнуліся ў Добруш. Пазьней зьявілася інфармацыя, што даўгі па заробках ім выплацілі.

У 2009 годзе ў Берасьцейскай вобласьці кітайскія рабочыя аднаго зь сельскагаспадарчых прадпрыемстваў пайшлі арганізаванай калёнай у Менск да пасльства Кітаю, пратэстуючы супраць затрымкаў заробкаў. Тады іх таксама ўдалося спыніць і дамовіцца.

XS
SM
MD
LG