Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску пройдзе першы беларускі «паб-квіз» — камандная інтэлектуальная гульня


Афіша-рэкляма першага беларускага інтэлектуальнага фэстывалю у сацсетках
Афіша-рэкляма першага беларускага інтэлектуальнага фэстывалю у сацсетках

Першы беларускі інтэлектуальны фэстываль — паб-квіз, скіраваны на разьвіцьцё беларускай культуры, заплянаваны на 16 ліпеня ў менскім клюбе Re:public.

Як патлумачыла адна з арганізатарак фэсту Алеся Гурская-Таболіч, «паб-квіз — гэта інтэлектуальная гульня, у якой некалькі камандаў адказваюць на пытаньні вядоўцы, і ўсе гэта адбываецца ў нязмушанай атмасфэры кавярні».

«Мы зь сябрамі даўно бярэм удзел у інтэлектуальных спаборніцтвах, якіх багата ладзіцца ў Беларусі. І цяпер захацелі арганізаваць такую гульню, якая б праводзілася па-беларуску і была скіраваная на пашырэньне нашай мовы і культуры. Сёньня ідзе запіс камандаў да ўдзелу, і я вельмі ўсьцешаная, што ўжо запісалася некалькі камандаў старшаклясьнікаў, — гэта значыць, што яны цікавяцца мовай, што ім патрэбныя такія імпрэзы», — сказала Алеся Гурская-Таболіч Радыё Свабода.

Спаборніцтва пройдзе ў клюбе Re:public 16 ліпеня і будзе складацца з васьмі тэматычных блёкаў, якія завершацца фіналам. У кожным з тураў каманды адкажуць на пяць пытаньняў па тэмах «Не пакідайце мовы нашай...», «Ад мора да мора», «Дудка беларуская», «З народных крыніц, «Ведай, каток, свой куток», «Руская мова як замежная», «Адзін чорт маляваў» і «Сучаснае жыцьцё». Усе заданьні будуць тычыцца гісторыі і геаграфіі Беларусі, беларускай мовы, музычнага і выяўленчага беларускага мастацтва, а таксама фальклёру.

Удзел у паб-квізе возьмуць да 30 камандаў, кожная зь якіх можа налічваць ад 2 да 10 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG