Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваім трэба дапамагаць


Фрэдэрык Хол, «Папялушка: казка братоў Грым».

Фрэдэрык Хол, «Папялушка: казка братоў Грым».

Неяк сядзела дачка каля агменю зь Сержуком Сысам. І пачаў паэт дапытвацца, да каго ён падобны. Альжбэта паглядзела на Сыса ў сьвятле полымя: «Павук». Сыс усьцешыўся (нездарма кнігу гэтак назваў), пацікавіўся: «А мама твая хто?» "Малінаўка"— адказала дачка. Ні я, ні дачка той малінаўкі ня бачылі ніколі. Але назаўтра паміж першым і другім паверхам хаты з боку агменя зьявіліся птушачкі, зьвілі гнязьдзечка. Лётаюць шэранькія з памаранчавай грудкай. Малінаўкі. Сыплю зярняткі, хлеб крышу. Не ядуць. Ловяць жамяру, чарвякоў зьбіраюць. Ужо і я чарвякоў капаю — сваім трэба дапамагаць. Сьмяюся зь сябе, а яшчэ болей, калі ўяўляю, як Сыс сваім павукам мух ловіць.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG