Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выратаваньне Грэцыі можна параўнаць з Плянам Маршала


Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас
Прэм'ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас

Грэцкі ўрад прадставіў міжнародным крэдыторам новы праект эканамічных рэформаў. Цыпрас пайшоў на саступкі.

Чыноўнікі Эўразьвязу атрымалі прапановы Атэнаў у чацьвер за дзьве гадзіны да паўночы — гэта скрайні тэрмін для працягу перамоваў пра фінансавую дапамогу Грэцыі.

Як паведамляе расейская служба навінаў BBC, прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас пагадзіўся на павышэньне падаткаў і рэфармаваньне пэнсійнай сыстэмы, як таго патрабуюць Эўракамісія, Эўрапейскі цэнтрабанк і Міжнародны валютны фонд.

Акрамя таго, грэцкі ўрад мяркуе правесьці скарачэньне бюджэтных выдаткаў больш чым на 12 мільярдаў эўра.

Новы плян амаль ідэнтычны таму, які Грэцыі прапаноўвалі крэдыторы яшчэ 26 чэрвеня. Але тады Атэны адхілілі гэтую прапанову і вырашылі правесьці рэфэрэндум. Цяпер у абмен на рэформы Грэцыя хоча атрымаць фінансаваньне ў памеры 53,5 мільярда эўра ў бліжэйшыя тры гады.

Каб пазьбегнуць дэфолту і магчымага выхаду з эўразоны, абцяжараная абавязкамі Грэцыя мае намер у трэці раз дамагацца атрыманьня фінансавай дапамогі з боку структураў Эўразьвязу.

Як выратаваньне Грэцыі можна параўнаць з Плянам Маршала
Як выратаваньне Грэцыі можна параўнаць з Плянам Маршала

Увесь дзень у чацьвер прэм’ер Цыпрас правёў у перамовах з партнэрамі па ўрадавай кааліцыі, пераконваючы іх падтрымаць новы плян рэформаў.

У пятніцу грэцкі ўрад будзе дамагацца ўхваленьня праекту на пасяджэньні парлямэнту краіны.

У суботу дакумэнт будзе вывучаны на сустрэчы міністраў фінансаў краінаў эўразоны. У нядзелю ён стане прадметам абмеркаваньня на Саміце Эўразьвязу.

Тым часам грэцкія банкі застаюцца зачыненымі з аўторка мінулага тыдня, калі скончыўся тэрмін дзеяньня міжнароднай праграмы фінансавай дапамогі.

У краіне ўведзены кантроль за рухам капіталаў, а ў банкаматах немагчыма атрымаць больш 60 эўра ў дзень.

Эўрапейскі цэнтральны банк раней адмовіў Грэцыі ў павелічэньні аб’ёмаў надзвычайнага фінансаваньня для падтрыманьня банкаўскай сыстэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG