Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На ўсходзе Ўкраіны пачасьціліся абстрэлы з прыбыцьцём чарговага «канвою» з Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Толькі з 18 па 24-ую гадзіну 9 ліпеня па ўсёй лініі разьмежаваньня баевікі каля 40 разоў абстралялі пазыцыі сілаў АТА. Зь іх 17 разоў сэпаратысты ўжывалі супраць украінскіх вайскоўцаў забароненую менскімі дамоўленасьцямі зброю.

Пра гэта паведамляе ЎНІАН са спасылкай на паведамленьне прэс-цэнтру АТА.

З прыбыцьцём чарговага, так званага «рускага гумканвою», у Данецкую і Луганскую вобласьці абстрэлы пазыцыяў сілаў АТА значна пачасьціліся. «Бандфарміраваньні неаднаразова білі па пазыцыях сілаў АТА з 120-мм мінамётаў і танкаў у раёнах населеных пунктаў Вадзяное, Аўдзееўка, Пяскі, Крымскае, Бярозавае. Двойчы з 122-мм артылерыі абстраляныя пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне пасёлка Тарамчук, што ў Данецкай вобласьці. Зь 19.45 да 20.00 з артылерыі калібру 152-мм расейскія акупанты абстралялі пасёлак Гранітнае, што на Марыюпальскім напрамку», — паведамілі ў штабе.

«У 22.10 у раёне населенага пункту Крымскае адбылося боесутыкненьне ўкраінскіх вайскоўцаў з дывэрсійна-выведвальнай групай праціўніка. Абаронцы Ўкраіны выявілі ворагаў і не дапусьцілі іх прарыву празь лінію судакрананьня», — адзначаецца ў паведамленьні.

10 ліпеня роўна апоўначы баевікі пачалі абстрэл з 120-мм мінамётаў і стралковай зброі пазыцыяў сілаў АТА паблізу населенага пункту Пяскі.

«Нягледзячы на падтрымку Расеяй незаконных узброеных фарміраваньняў на акупаванай тэрыторыі Ўкраіны, сытуацыя ў зоне АТА цалкам кантралюецца ўкраінскімі вайскоўцамі», — падсумавалі ў прэс-цэнтры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG