Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры пра перамовы ў Вене: Мы не гатовыя тут сядзець вечна


Сёньня скончыўся чарговы тэрмін, які раней вызначаўся для завяршэньня перамоваў па ядзернай праграме Ірану.

Цяпер, калі пагадненьне нават будзе заключанае, амэрыканскім Кангрэсу і Сэнату паводле іх унутраных працэдураў спатрэбіцца значна больш часу, каб разгледзець і ўхваліць яго, адпаведна зацягнецца і справа са скасаваньнем санкцыяў, якія дзейнічаюць адносна Ірану.

Тым ня менш «ЗША ня будуць сьпяшацца пры заключэньні пагадненьня зь Іранам па ядзернай праграме на шкоду яго якасьці», — заявіў сёньня ў Вене журналістам дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

Паводле яго, амэрыканскую дэлегацыю ўтрымлівае за сталом перамоваў ужо дасягнуты прагрэс, хоць сядзець за ім вечна і яна не гатовая.

Удзельнікі Венскіх перамоваў па ядзернай праграме Ірану заяўляюць, што быў дасягнуты пэўны прагрэс, але мала канкрэтных прыкметаў прарыву.

Іран, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя, Нямеччына, Расея і Злучаныя Штаты працуюць над выпрацоўкай пагадненьня, згодна зь якім Тэгеран павінен скараціць і зрабіць больш бясьпечнай сваю ядзерную праграму ў абмен на палягчэньне санкцый.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў у канцы дня 9 ліпеня, «мы тут, таму што лічым, што мы робім рэальны прагрэс».

Міністар замежных справаў Ірану Мухамад Джавад Зарыф заявіў, што гатовы застацца за сталом перамоваў у Вене «столькі, колькі трэба», каб заключыць пагадненьне.

XS
SM
MD
LG