Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО адкрывае ў Літве рэгіянальны цэнтар сілаў хуткага рэагаваньня


НАТO адкрые ў Літве ў бліжэйшыя месяцы першы Балтыйскі рэгіянальны штаб для свайго новага корпусу сілаў хуткага рэагаваньня. Пра гэта паведамляе агенцтва AP.

Міністар абароны Літвы Юозас Олекас заявіў, што гэта дазволіць павялічыць хуткасьць сувязі паміж нацыянальнымі ўзброенымі сіламі і сіламі Альянсу у рэгіёне. Натаўскі штаб будзе ўкамплектаваны 40 вайскоўцамі.

Начальнік аддзелу, палкоўнік дацкай арміі, заявіў, што штаб зможа каардынаваць дзейнасьць вайсковых злучэньняў маштабу дывізіі, калі ў гэтым будзе неабходнасьць.

Аналягічныя невялічкія штабы, якія палегчаць хуткае разгортваньне войскаў у выпадку неабходнасьці, плянуецца стварыць у Польшчы, Баўгарыі і Румыніі, а таксама ў суседніх Латвіі і Эстоніі, у адпаведнасьці з рашэньнем, прынятым летась на саміце НАТО ў Валіі, павялічыць прысутнасьць Альянсу ў краінах Балтыі.

XS
SM
MD
LG