Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Славянскі базар у Віцебску» распачаўся без Лукашэнкі


Міжнародны фэстываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Напярэдадні адкрыцьця
Міжнародны фэстываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Напярэдадні адкрыцьця

Упершыню за апошнія гады — а фэстываль праводзіцца пад асабістым патранатам Аляксандра Лукашэнкі з 1995 году — на цырымоніі адкрыцьця месца № 1 у прэзыдэнцкай ложы будзе пустое.

Некалькі гадзінаў таму намесьніца прэм’ер-міністра Натальля Качанава абвясьціла журналістам на прэсавай канфэрэнцыі ў аблвыканкаме, што Аляксандар Лукашэнка не прыедзе ў Віцебск, бо знаходзіцца ва Ўфе. Ён бярэ ўдзел у мерапрыемствах, якія зьвязаныя з правядзеньнем сустрэч на найвышэйшым узроўні міждзяржаўнага аб’яднаньня BRICS і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Шараговыя жыхары Віцебску таксама адчулі перамену ў фэстывальнай атмасфэры: у горадзе не стаяць «даішнікі» праз кожныя 100 мэтраў на шляху прэзыдэнцкага картэжу, няма і безьлічы міліцэйскіх патрулёў у навакольлях Летняга Амфітэатру. А тыя міліцыянты, што сёньня патрулююць горад, апранутыя не па-параднаму — ня ў белыя, а ў «працоўныя» блакітныя кашулі.

Замест штогадовага нэўрозу напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі, у Віцебску пануе млявы спакой. Народу на вуліцах не сказаць каб шмат, ахвотныя сядзяць у вулічных кавярнях або выбіраюць сувэніры ў гандлёвых шэрагах. Летні амфітэатар запоўнены, квіткоў на цырымонію адкрыцьця ў продажы не было ўжо даўно — іх па віцебскай завядзёнцы, збольшага выкупілі прадпрыемствы па безнаяўным разьліку.

Паводле абяцаньня намесьніцы прэм’ер-міністра спадарыні Качанавай, цяпер Аляксандра Лукашэнку варта чакаць на цырымоніі закрыцьця фэстывалю, якая распачнецца 13 ліпеня а 22-ой гадзіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG