Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Данфард: Расея можа ўяўляць пагрозу для існаваньня ЗША


Джозэф Данфард

Джозэф Данфард

Кандыдат на пасаду старшыні камітэту начальнікаў штабоў ЗША (амэрыканскі аналяг генштабу) Джозэф Данфард заявіў, што Расея ўяўляе сабой «найвялікшую пагрозу» нацыянальнай бясьпецы Злучаных Штатаў.

Генэрал марской пяхоты Данфорд сказаў гэта падчас слуханьняў аб зацьвярджэньні яго кандыдатуры ў Сэнаце: «Калі вы хочаце, каб я назваў краіну, якая магла б уяўляць пагрозу для існаваньня Злучаных Штатаў, я павінен назваць Расею», дадаў ён.

Генэрал сярод іншых пагрозаў нацыянальнай бясьпецы ЗША назваў таксама Кітай, Паўночную Карэю, і групоўку «Ісламская дзяржава».

Джозэф Данфард выказаўся за перадачу летальнай зброі ўкраінскаму войску, якое вядзе баі з сэпаратыстамі і расейскімі вайскоўцамі на ўсходзе Ўкраіны.

Без такога роду дапамогі, сказаў ён, украінскія сілы ня змогуць «абараніць сябе ад расейскай агрэсіі».

XS
SM
MD
LG