Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітайскі біржавы «землятрус» адгукаецца ва ўсім сьвеце


За апошнія тры тыдні фондавы рынак Кітаю страціў прыкладна траціну сваёй капіталізацыі — амаль тры трыльёны даляраў.

Кітайскія ўлады ўвялі забарону на продаж акцый для інвэстараў, доля якіх у кампаніях складае больш за 5%.

Мараторый будзе дзейнічаць шэсьць месяцаў, ён закліканы спыніць падзеньне кітайскага фондавага рынку.

Нягледзячы на спробы кітайскіх уладаў стабілізаваць рынак, учора індэкс Шанхайскай фондавай біржы Shanghai Composite упаў амаль на 6%, дасягнуўшы мінімуму за апошнія чатыры месяцы.

Акрамя таго, у сераду каля 500 кампаній, якія каціруюцца на біржы, заявілі, што прыпыняюць гандаль акцыямі ў спробе засьцерагчы сябе ад крызісу.

Каля 1300 кампаній ужо прыпынілі гандаль — гэта амаль палова з асноўных гульцоў на фондавым рынку Кітаю.

Хваля ад кітайскага фінансавага «землятрусу» дайшла і да Нью Ёрку, дзе ўчора асноўныя фондавыя індэксы ЗША зьнізіліся амаль на 2%.

XS
SM
MD
LG