Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарумпаванаму чыноўніку ФІФА пажыцьцёва забаранілі працаваць у сфэры футболу


Камітэт ФІФА па этыцы ў чацьвер заявіў, што Чак Блэйзэр граў ключавую ролю ў карупцыйных схемах, зьвязаных з разглядам заявак на правядзеньне чэмпіянатаў сьвету па футболе.

Міжнародная фэдэрацыя футбольных асацыяцыяў (ФІФА) пажыцьцёва забараніла працаваць у сфэры футболу былому сябру Выканкаму Чаку Блэйзэру.

Камітэт ФІФА па этыцы ў чацьвер заявіў, што ён граў ключавую ролю ў карупцыйных схемах, зьвязаных з разглядам заявак на правядзеньне чэмпіянатаў сьвету па футболе.

У 2013 годзе Блэйзер, выступаючы ў фэдэральным судзе ЗША ў Нью-Ёрку, прызнаўся, што разам са сваімі калегамі браў хабар, каб праваліць заяўку Марока на правядзеньне чэмпіянату сьвету 1998 году і спрыяць прыняцьцю заяўкі Паўднёвай Афрыкі — на правядзеньне чэмпіянату сьвету 2010 году.

Чак Блэйзэр уваходзіў у Выканкам ФІФА з 1996-га па 2013-ы год.

XS
SM
MD
LG