Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія Ryanair распрадае мільён квіткоў па 20 эўра. У тым ліку на рэйсы зь Вільні


Сёлета ірляндзкі лоўкост (бюджэтная авіякампанія) сьвяткуе сваё 30-годзьдзе. З нагоды юбілею авіяперавозьнік вырашыў зрабіць пасажырам падарунак і прапанаваў кліентам мільён квіткоў на ўсе без выключэньня рэйсы па цане 19,85 эўра.

Грандыёзная акцыя па распродажы авіяквіткоў стартавала сёньня і працягнецца да 12 ліпеня. Квіткі можна зарэзэрваваць на рэйсы, якія заплянаваныя зь верасьня сёлета па студзень наступнага году ўключна.

Сярод распродажных квіткоў — шмат рэйсаў з суседняй Вільні.

У прыватнасьці, за 20 эўра можна даляцець зь Вільні да Франкфурту, Парыжу, Міляну, Брусэлю ды іншых эўрапейскіх гарадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG