Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сёньня Беларусь могуць павысіць да статусу «дзяржавы-назіральніцы ШОС»


Саміт краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, архіўнае фота 2014 году

Саміт краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, архіўнае фота 2014 году

9 ліпеня ва Ўфе, дзе праходзіць саміт краінаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, Беларусь можа перайсьці з трэцяй групы гэтай структуры ў другую.

На сёньняшні дзень Беларусь разам з Турцыяй і Шры-Ланкой уваходзяць у групу «Партнэраў па дыялёгу». Цяпер зьявілася магчымасьць перабрацца ў больш высокую групу — «Дзяржавы-назіральніцы». Калі гэта здарыцца, Беларусь апынецца ў кампаніі такіх краінаў, як Аўганістан, Індыя, Іран, Манголія і Пакістан.

Аляксандар Лукашэнка, які 8 ліпеня прыляцеў ва Ўфу на саміт БРІКС і ШАС, учора падчас сустрэчы з Уладзімерам Пуціным заявіў, што «Беларусь абсалютна падтрымлівае дзеяньні БРІКС і ШАС на ўсясьветнай арэне». Ён адзначыў, што «нарэшце знайшліся арганізацыі, якія рызыкнулі вызначыць некалькі іншыя кірункі дзеяньня на ўсясьветнай арэне».

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выходзіць з самалёта па прыбыцьці ва Ўфу. Перад наведваньнем самітаў БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), 8 ліпеня 2015 году

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выходзіць з самалёта па прыбыцьці ва Ўфу. Перад наведваньнем самітаў БРІКС і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), 8 ліпеня 2015 году

У першую, асноўную групу, ШАС уваходзяць Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Расея, Таджыкістан і Ўзбэкістан.

Падчас размовы з прэзыдэнтам Расеі Лукашэнка падняў два блёкі пытаньняў.

Першы — праблемы Эўразійскага эканамічнага саюзу, асабліва зьвязаныя з уступленьнем Казахстану ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю.

Другі — пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва. Тут, паводле Лукашэнкі, Беларусь перажывае няпростыя часы. Цяпер і Расея сутыкнулася з падобнымі праблемамі. Таму трэба супольна пераадольваць нэгатыўныя тэндэнцыі, «якія могуць узьнікнуць бліжэйшым часам».

Кіраўнік Беларусі заявіў, што ён плянуе сустрэцца ва Ўфе з прэзыдэнтамі чатырох краінаў.

XS
SM
MD
LG