Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЭС і заробак


Вінсэнт ван Гог, «Бедныя і грошы (Нацыянальная лятарэя)» (1882).

Вінсэнт ван Гог, «Бедныя і грошы (Нацыянальная лятарэя)» (1882).

Звоніць тэлефон. Адрываюся ад хатніх спраў, здымаю слухаўку.

— Алё, — кажу, чамусьці пэўная, што тэлефануе мой бацька.

— Чаму заробак ня плацяць?! — крычыць ў слухаўку незнаёмая жанчына.

— Прабачце?

— Чаму ня плацяць заробак?

— М-м-м.. Ну як вам сказаць... — патрошку прыходжу ў сябе. — А чаму вы ў мяне пытаецеся?

— А ў каго яшчэ мне пытацца?

«Ну, лягічна, — падумалася мне, — у каго яшчэ ў нашай краіне пра гэта пытацца?»

Але цётачка пачынае разумець, што нешта ня так.

— Вы ня ЖЭС?.. — ужо паспакайнеўшы, пытаецца яна.

— Не, ня ЖЭС.

— А-а-а... Тады прабачце.​

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG