Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар ВПС ЗША: Расея — галоўная пагроза бясьпецы


Дэбара Джэймс

Дэбара Джэймс

Кіраўнік міністэрства ВПС заяўляе пра працяг патруляваньня амэрыканскімі самалётамі паветранай прасторы ўсходнеэўрапейскіх саюзьнікаў.

Паводзіны Расеі пагражаюць бясьпецы ЗША і іх саюзьнікаў, і Вашынгтон будзе працягваць прымаць меры па падтрымцы краін-сябраў НАТО, сказала ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Reuters кіраўнік Міністэрства ВПС ЗША Дэбара Джэймс.

«Я разглядаю Расею як крыніцу самай сур’ёзнай пагрозы», — заявіла Джэймс. ЗША будуць працягваць адказваць на «трывожныя», па яе словах, дзеяньні Масквы адпраўкай эскадрыльляў зьнішчальнікаў F-16 для патруляваньня паветранай прасторы ўсходнеэўрапейскіх краін-сябраў НАТО. Такое патруляваньне пачалося больш за год таму ў адказ на адарваньне Расеяй Крыму і падтрымку сэпаратысцкіх сілаў на тэрыторыі ўсходняй Украіны. «Цяпер ня час дэманстраваць у якім-небудзь выглядзе адсутнасьць рашучасьці да дзеяньня перад тварам расейскіх акцыяў», — сказала Дэбара Джэймс.

Міністар ВПС ЗША дала інтэрвію пасьля наведваньня некалькіх эўрапейскіх краін-сябраў НАТО, у тым ліку, Польшчы. Яна выказала расчараваньне ў сувязі з тым, што толькі 4 з 28 краін-сябраў НАТО вылучаюць на свае абарончыя патрэбы 2 адсоткі бюджэтных выдаткаў, нягледзячы на тое, што ўсе яны ўзялі на сябе адпаведныя абавязацельствы. Пераважная большасьць саюзьнікаў ЗША па НАТО выдаткоўвае на абарону значна меншыя сумы.

XS
SM
MD
LG