Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па выніках украінска-беларускага сэмінару, які адбыўся 1–2 ліпеня ў Нацыянальным саюзе пісьменьнікаў Украіны, прынята рашэньне ўручаць 26 студзеня штогадовую літаратурную прэмію «Воін Сьвятла» памяці Героя Нябеснай Сотні беларуса Міхаіла Жызьнеўскага.

Як паведамляе сайт Саюзу беларускіх пісьменьнікаў , гэтая ўзнагарода будзе прысуджацца за кнігу ўкраінскага ці беларускага аўтара, у якой дзейнічае высакародны, сьмелы герой, які змагаецца за справядлівасьць, прапаведуючы агульначалавечыя каштоўнасьці, і зьяўляецца ўзорам для перайманьня.

Беларусь на сэмінары ва Ўкраіне прадстаўлялі літаратары Лявон Баршчэўскі, Алесь Пашкевіч, Ала Петрушкевіч, Анатоль Івашчанка, Ціхан Чарнякевіч і старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч (Сачанка).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG