Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску адзначылі ўгодкі Марка Шагала ФОТАРЭПАРТАЖ


Помнік юнаму Марку Шагалу ў Віцебску

Помнік юнаму Марку Шагалу ў Віцебску

Імпрэзы пад назовам «У гасьцях у Марка і Бэлы» праводзяцца ў доме-музэі Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай. Тут жа адбылося і сёлетняе сьвяткаваньне 128-х угодкаў майстра.

Імпрэзы пад назовам «У гасьцях у Марка і Бэлы» праводзяцца ў доме-музэі Марка Шагала на вуліцы Пакроўскай. Тут жа адбылося і сёлетняе сьвяткаваньне 128-х угодкаў майстра.

Госьці ўсклалі кветкі да помніка Шагалу на пачатку Пакроўскай вуліцы. Імпрэза працягнулася ў садзе каля дому-музэю. У гэты дом на вуліцы Пакроўскай бацькі будучага мастака пераехалі ў 1900 годзе. Маляваць Шагал пачаў менавіта тут, седзячы каля вакна ў сваім пакоі альбо на печы ў кухні.

Інтэр’ер дома-музэя аднаўлялі паводле малюнкаў да аўтабіяграфічнай кнігі Шагала «Маё жыцьцё».

А ў 1999-м у двары адкрылі помнік юнаму Марку Шагалу. Віцебскі скульптар Валеры Магучы стварыў постаць юнака са скрыпкай у выглядзе палітры, на якой вобразы Віцебску плаўна пераходзяць у вобразы Парыжа — горада, дзе Марк Шагал правёў наступныя гады. Абапіраецца Шагал на мітычную жывёліну — гэта ягоны Пэгас, зборны вобраз усіх жывёл, якіх ён маляваў.

У дзень народзінаў Шагала на галаве ў скульптурнага мастака зьяўляецца валошкавы вянок, а ў руцэ — букет валошак: сымбаль прыналежнасьці да беларускай зямлі.

XS
SM
MD
LG