Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туніс будуе 168-кілямэтровую сьцяну на мяжы зь Лібіяй


Туніс прыступіў да будаўніцтва 168-кілямэтровай сьцяны ўздоўж мяжы з суседняй Лібіяй пасьля тэракту, які адбыўся 26 чэрвеня на курорце каля гораду Сус.

Кіраўнік туніскага ўраду Хабіб Эсід сказаў, што канструкцыя павінна перашкодзіць пранікненьню ў краіну тэрарыстаў з групоўкі «Ісламская дзяржава», якая кантралюе некалькі рэгіёнаў у суседняй з Тунісам Лібіі.

26 чэрвеня на курорце каля гораду Сус у Тунісе тэрарыст адкрыў агонь па адпачывальніках з аўтамата Калашнікава, забіўшы каля 40 чалавек і прыблізна яшчэ столькі ранячы. Нападніка забілі ў перастрэлцы супрацоўнікі праваахоўных органаў.

XS
SM
MD
LG