Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: падрыхтоўка да забойства Нямцова пачалася восеньню 2014


Адвакат сям’і Нямцова пацьвердзіў наяўнасьць у матэрыялах справы доказаў аб пачатку падрыхтоўкі забойства апазыцыйнага палітыка ў кастрычніку 2014 году.

Падрыхтоўка да забойства Барыса Нямцова пачалася восеньню 2014 года, а замова на ліквідацыю апазыцыйнага палітыка магла паступіць яшчэ летам, распавяла «Інтэрфаксу» крыніца азнаёмленая з расьсьледаваньнем справы.

Паводле дадзеных іншай крыніцы агенцтва, у справе ёсьць доказы, што падрыхтоўка да забойства пачалася ў кастрычніку-лістападзе 2014 году. Гэта пацьвярджаюць даты пакупкі машыны, арэнды кватэраў і дадзеныя з камэраў відэаназіраньня каля дома Нямцова. Наяўнасьць у матэрыялах справы такіх дадзеных пацьвердзіў «Інтэрфаксу» і адвакат сям’і Нямцова Вадзім Прохараў.

Раней агенцтва «Росбалт» паведаміла пра паказаньні сьведкі, які таксама сьцьвярджаў, што злачынства рыхтавалася ў лістападзе. Такім чынам, адзначае «Росбалт», са справы аб забойстве палітыка выпадае матыў помсты за выказваньні Нямцова пра іслам пасьля нападу на рэдакцыю францускага часопіса «Шарлі Эбдо» ў студзені 2015 году.

Барыс Нямцоў быў забіты ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім масьце. Па падазрэньні ў яго забойстве затрыманыя 5 чалавек, у тым ліку меркаваны выканаўца забойства Заур Дадаеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG