Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чылі ўхвалены закон аб частковай легалізацыі марыхуаны


Мэдыцынская марыхуана, якую вырошчваюць ва ўнівэрсытэце Окстэрдам у Оклендзе, штат Каліфорнія, ЗША. Фота 2009 году

Мэдыцынская марыхуана, якую вырошчваюць ва ўнівэрсытэце Окстэрдам у Оклендзе, штат Каліфорнія, ЗША. Фота 2009 году

Ніжняя палата кангрэсу Чылі ўхваліла закон, які дазваляе вырошчваць марыхуану ў невялікіх колькасьцях у мэдыцынскіх, рэкрэацыйных і рэлігійных мэтах.

За прыняцьце дакумэнту прагаласавалі 68 парлямэнтарыяў, 39 выступілі супраць. Некаторыя праціўнікі закону адзначаюць, што ён будзе спрыяць папулярызацыі наркотыкаў, паведамляе ВВС.

На дадзены момант вырошчваньне, продаж і перавозка марыхуаны ў Чылі караюцца турэмнымі тэрмінамі да 15 гадоў.

Перад уступленьнем у сілу новы закон павінен прайсьці праз камісію па ахове здароўя і сэнат.

Раней абмежаваньні на выкарыстаньне марыхуаны зьнялі ўлады шэрагу іншых краінаў, у тым ліку Уругвая, Ямайкі, а таксама некаторых штатаў ЗША.

XS
SM
MD
LG