Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы ў Вене па ядзернай праграме Тэгерану працягнутыя


Перамовы зь Іранам вядуцца «Групай 5+1» у складзе прадстаўнікоў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Расеі, Кітая — сталых чальцоў Рады бясьпекі ААН — і Нямеччыны.

Перамовы шасьці сусьветных дзяржаваў з іранскай дэлегацыяй па ядзернай праграме Тэгерану працягнуцца яшчэ «некалькі дзён». Пра гэта паведаміла кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Фэдэрыка Магерыні. Раней паведамлялася, што крайні тэрмін для завяршэньня перамоваў аб пагадненьні па іранскай ядзернай праграме — 7 ліпеня.

Перамовы ў Вене паміж Іранам з аднаго боку і ЗША, Расеяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Кітаем і Нямеччынай — з другога, працягваюцца ўжо дзесяць гадоў. ЗША сёньня абвясьцілі, што тэрмін дзеяньня прамежкавага пагадненьня па ядзернай праграме, падпісанай зь Іранам у 2013 годзе, прадаўжаецца да 10 ліпеня, даты, якая ў чарговы раз робіцца «апошнім тэрмінам» для падпісаньня новага, ўсёабдымнага пагадненьня.

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў 7 ліпеня, што для заключэньня канчатковага пагадненьня яшчэ трэба ўзгадніць некаторыя пытаньні, сярод якіх, як ён адзначыў, міжнароднае эмбарга на пастаўкі зброі застаецца «галоўнай праблемай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG