Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кеніі баевікі з Самалі забілі 14 хрысьціянаў


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Прынамсі 14 чалавек былі забітыя раніцай 7 ліпеня ў выніку нападу баевікоў групоўкі «Аш-Шабаб» на поўначы Кеніі, паведамляе CTV News. Напад адбыўся ў вёсцы непадалёк ад мяжы з Самалі. 11 чалавек былі параненыя.

«Наколькі мы зразумелі, баевікі атакавалі работнікаў, занятых на распрацоўцы кар’еру. Людзі спалі, калі адбыўся напад» — распавёў кіраўнік кенійскага Чырвонага Крыжу Абас Галет.

Прадстаўнікі «Аш-Шабаб» ужо ўзялі на сябе адказнасьць за напад, заявіўшы аб забойстве больш чым за дзесяць хрысьціянаў.

Гэта ня першы напад, які адбыўся ў Кеніі за апошнія дні. 2 ліпеня самалійскія баевікі забілі дзевяць і паранілі шэсьць чалавек, напаўшы на пастухоў непадалёк ад паселішча Аравія. За апошнія восем месяцаў баевікі, якія пранікаюць у Кенію з Самалі, забілі прынамсі 85 чалавек, усе яны былі немусульмане.

Прадстаўнікі «Аш-Шабаб» раней абяцалі зладзіць тэрор у Кеніі, каб адпомсьціць за адпраўку кенійскіх войскаў у Самалі для барацьбы з баевікамі.

Аддзелы арміі Кеніі ўдзельнічаюць у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Самалі з 2011 году.

Міжнародным антытэрарыстычным сілам вядома пра сувязі паміж групоўкай «Аш-Шабаб» і «Аль-Каідай».

Разам з тым яшчэ год таму нігерыйская групоўка «Бока харам» абвясьціла аб стварэньні ў Заходняй Афрыцы другога ісламскага халіфату, сьледам за «Ісламскай дзяржавай» на тэрыторыі Іраку і Сырыі.

XS
SM
MD
LG