Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што прапануе Грэцыя сваім крэдыторам пасьля рэфэрэндуму?


Алексіс Цыпрас і Уладзімір Пуцін
Алексіс Цыпрас і Уладзімір Пуцін

Прэм’ер-міністар Мальты Джозэф Мускат паведаміў у сваім Твітэры, што грэцкі бок не падаў «ніякіх канкрэтных прапановаў» на сёньняшняй сустрэчы міністраў фінансаў краінаў эўразоны.

Кіраўнік ураду Мальты напісаў, што гэта «ня будзе спрыяць посьпеху саміту лідэраў краінаў эўразоны, які адбудзецца сёньня ўвечары».

Паводле паведамленьня грэцкага ўраду перад нарадай кіраўнікоў усіх 18 дзяржаваў зоны эўра Алексіс Цыпрас сёньня сустрэнецца канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль і прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам.

Паведамляецца, што Цыпрас прадставіць крэдыторам новы плян пераадоленьня крызісу, які прадугледжвае сьпісаньне краіне 30% замежнага доўгу, які складае 330 мільярдаў эўра.

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд учора заклікаў Цыпраса зрабіць «сур’ёзныя прапановы», каб застацца ў зоне эўра. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркэль таксама ўчора пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі заявіла, што ўмовы для прадастаўленьня Грэцыі пакету дапамогі «яшчэ ня выкананыя».

Прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс сказаў сёньня, што Францыя «ня можа ўзяць на сябе рызыку, каб Грэцыя пакінула зону эўра». Ён заявіў, што аснова для пагадненьня з Атэнамі існуе, і што няма табу, калі справа даходзіць да рэструктурызацыі доўгу Грэцыі. Банкі Грэцыі застануцца зачыненымі прынамсі да 9 ліпеня зь перасьцярогі, што іх грашовыя запасы будуць хутка вычарпаныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG