Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім мэтро затрымалі актывіста за майку «Азов» і кнігі Віктара Казько

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Раніцай 7 ліпеня ў менскім мэтро быў затрыманы грамадзкі актывіст Міраслаў Лазоўскі. Пра гэта Свабодзе паведаміла экс-старшыня «Бацькаўшчыны» Ніна Шыдлоўская. На дадзены момант Лазоўскага трымаюць у аддзеле аховы мэтрапалітэну. Яму пагражае суд, але ў чым яго абвінавачваюць, высьветліць не ўдалося.

«Званіце ў прэсавую службу гарадзкой міліцыі», — пераадрасавалі званок карэспандэнта Свабоды ў ахове мэтро. Аднак кіраўнік прэсавай службы ГРУУС Аляксандар Ластоўскі сказаў, што не валодае інфармацыяй пра затрыманых у мэтро, бо яму гэтыя зьвесткі ніхто не перадае.

Як мяркуе Ніна Шыдлоўская, міліцыянты маглі зьвярнуць увагу на Міраслава Лазоўскага з-за таго, што ён быў у майцы з надпісам «Азов». У торбе ў Міраслава Лазоўскага было некалькі асобнікаў кнігі Віктара Казько «Час зьбіраць косьці».

Ніна Шыдлоўская
Ніна Шыдлоўская

«Магчыма, кнігу прынялі за ўкраінскую і западозрылі яго ў распаўсюдзе нейкай забароненай літаратуры. Але дакладна ў чым яго падазраюць, міліцыянты ня кажуць. Сказалі толькі, што сёньня накіруюць справу ў суд», — паведаміла Ніна Шыдлоўская.

У 15:30 Ніна Шыдлоўская паведаміла, што Міраславу Лазоўскаму паводле пастановы Фрунзенскай РУУС далі штраф у 360 тысяч рублёў нібыта за брыдкаслоўе ў грамадзкім месцы і адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG