Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці была разьня ў Срэбраніцы 20 гадоў таму генацыдам?


Рада бясьпекі ААН сёньня мае разгледзець прапанаваную Вялікабрытаніяй рэзалюцыю аб тым, каб лічыць масавае забойства ў Срэбраніцы 20 гадоў таму актам генацыду.

Прыняцьце рэзалюцыі можа сутыкнуцца з процідзеяньнем Расеі, якая гатовая ўжыць права вэта. Падчас вайны ў Югаславіі ў пачатку 1990-х Расея падтрымлівала басьнійскіх сэрбаў і Сэрбію. Праект рэзалюцыі асуджае зьверствы ў Срэбраніцы і заклікае прадухіляць генацыд па ўсім сьвеце.

У праекце адзначаецца, што «ацэнка трагічных падзеяў у Срэбраніцы як генацыду зьяўляецца неабходнай умовай для прымірэньня» і асуджае адмаўленьне генацыду.

Лідэры басьнійскіх сэрбаў адмаўляюцца прызнаць генацыдам забойства каля 8000 мусульманскіх мужчынаў і хлопцаў у раёне Срэбраніцы ў ліпені 1995 году.

Намесьнік пасла Расеі ў ААН, Пётр Ільічоў, адзначыў, што праект рэзалюцыі «выклікае рознагалосьсі» і ўскладае адказнасьць толькі «на адзін бок канфлікту».

Босьнія і Герцагавіна рыхтуецца да мэмарыяльных мерапрыемстваў у памяць аб разьні ў Срэбраніцы 11 ліпеня 1995 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG