Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Эўрапарлямэнту павіншаваў Ніла Гілевіча


Ніл Гілевіч

Ніл Гілевіч

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч сёлета стаў ляўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Марцін Шульц

Марцін Шульц

«Я вельмі рады, што гэтая прэмія зьяўляецца працягам прэміі імя Андрэя Сахарава, заснаванай Эўрапейскім парлямэнтам, якая мае на мэце ўганараваць выбітных людзей, якія змагаюцца супраць нецярпімасьці, фанатызму і прыгнёту за правы чалавека і свабоду волевыяўленьня», — адзначыў Марцін Шульц у афіцыйным звароце, які быў дасланы на адрас руху «За свабоду».

У лісьце да паэта Марцін Шульц нагадаў, што «сахараўская прэмія „За свабоду думкі“ зьяўляецца найвышэйшай узнагародай Эўрапейскага зьвязу за намаганьне ў абарону правоў чалавека, яна ўганароўвае асобаў, групы людзей і арганізацыі за выбітны ўнёсак у пашырэньне свабоды думкі».

«Прэміяй імя Васіля Быкава ўзнагароджваюцца выдатныя асобы, якія прысьвяцілі сваю грамадзкую і творчую дзейнасьць Беларусі і Свабодзе. Ваш выбітны ўнёсак у беларускую культуру і нацыянальнае адраджэньне і як паэта, і як палітыка шырока вядомы і па-за межамі Беларусі», — падкрэсьліў старшыня Эўрапарлямэнту.

Паводле ягоных словаў, ён усьведамляе, «колькі адвагі, цярпеньня, моцы і неверагоднай сілы волі вымагае» шляхетная справа Гілевіча.

«Я зычу Вам, паважаны прафэсар Ніл Сымонавіч Гілевіч, моцы духу, і спадзяюся на лепшую будучыню для вашай краіны і яе народу. Каб мы ўсе разам з вамі пабачылі плён вашай працы — будучую свабодную, незалежную і дэмакратычную Беларусь, якая будзе роўнай у эўрапейскай сям’і народаў», — сказаў Марцін Шульц.

Дыплём, які атрымаў Ніл Гілевіч (Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава)

Дыплём, які атрымаў Ніл Гілевіч (Прэмія «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава)

XS
SM
MD
LG