Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кэмэран ушанаваў памяць ахвяраў тэракту ў лёнданскім мэтро


Дэвід Кэмэран

Дэвід Кэмэран

Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран ушанаваў памяць ахвяраў выбухаў у лёнданскім мэтро, што адбыліся роўна 10 гадоў таму, і заявіў, што краіну не запалохаць тэрорам.

Як паведамляе ВВС, сваім выступе кіраўнік ураду ўшанаваў памяць і ахвяраў тэракту ў туніскім Сусе, дзе загінулі 30 брытанцаў, нагадаўшы, што пагроза нападаў застаецца актуальнай.

Раніцай 7 ліпеня 2005 году двое сьмяротнікаў прывялі ў дзеяньне выбуховыя прылады ў цягніках на кальцавой лініі лёнданскага мэтро, яшчэ адна бомба выбухнула на лініі Пікадзілі.

Чацьвёрты сьмяротнік падарваўся ў аўтобусе нумар 30 на плошчы Тэвісток.

Ня лічачы сьмяротнікаў, 52 чалавекі загінулі і каля 700 чалавек атрымалі раненьні.

Напад зьвязаных з «Аль-Каідай» зламысьнікаў стаў горшым па ліку ахвяраў тэрактам на тэрыторыі Брытаніі.

У аўторак у катэдральным саборы сьвятога Паўла пройдзе мэмарыяльная служба, на якую зьбяруцца сваякі ахвяраў.

У лёнданскім транспарце будзе аб’яўленая хвіліна маўчаньня.

XS
SM
MD
LG