Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак распачаў 8-дзённую паездку па краінах Лацінскай Амэрыкі


Самалёт з папам рымскім Францішкам прыехаў у сталіцу Эквадора Кіта, адкуль пачынаецца васьмідзённая паездка пантыфіка па краінах Лацінскай Амэрыкі.

За час паездкі кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы пабывае таксама ў Балівіі і Парагваі, якія ўваходзяць у сьпіс самых бедных краін рэгіёну. У Эквадоры ён плянуе правесьці дзьве імшы — у Кіта і партовым горадзе Гуаякіль, які лічыцца галоўным камэрцыйным цэнтрам краіны.

Першы ў гісторыі папа з Паўднёвай Амерыкі, Францішак (да абраньня пантыфікам — Хорхе Марыё Бергольо) сам родам з Аргентыны. У мінулым ён служыў арцыбіскупам Буэнас-Айрэса.

40 адсоткаў каталікоў у сьвеце — гэта вернікі з лацінаамэрыканскіх дзяржаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG