Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страшна падумаць

  • Аляксандар Лукашук

Францішак Купка, «Аматар кніг» (1897).

Францішак Купка, «Аматар кніг» (1897).

Было вось так: на пачатку 1930-х Андрэас Рагуза прыехаў з Італіі ў Амэрыку прадаваць італьянскую энцыкляпэдыю, а тут якраз — вялікая дэпрэсія. Грошай няма, кніг не купляюць. Неяк перабіваўся, стварыў кніжны клюб, але сапраўдны прарыў адбыўся з пачаткам вайны.

Італьянцы ваяваць ня ўмеюць — падумаў Рагуза, сам вэтэран першай сусьветнай — патрапяць у палон, а чым людзей у лягеры заняць? Жэнэўская канвэнцыя гарантуе шмат вольнага часу ваеннапалонным. Ён зьвярнуўся ў бюро вайсковай інфармацыі ЗША, і там выдзелілі грошы на друк кніг для будучых вязьняў — няхай лепш чытаюць, чым бунтуюць. Бізнэс цьвіце дагэтуль.

Якая выснова з гэтага для беларускіх кнігавыдаўцоў?..

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG