Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 ліпеня: Купальле, у Горадні фэстываль арганнай музыкі, а ў Менску — кінэматаграфічнай


Сьвята Купальле ў Любані, 2014. Аўтар фота: Натальля Сарагавец

Сьвята Купальле ў Любані, 2014. Аўтар фота: Натальля Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У менскім парку імя Янкі Купалы пройдзе гарадзкое сьвята «Купальскі вечар».

Сьвяткаваць Купальле будуць і на радзіме Міхала Клеафаса Агінскага ў Залесьсі на Меншчыне.

У Горадні пачнецца міжнародны фэстываль арганнай і клясычнай музыкі. Пачатак а 18-й гадзіне: Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7а).

У Менску адкрыецца фэстываль нямога кіно і сучаснай музыкі. На працягу пяці вечароў ва ўнутраным дворыку музею-майстэрні Заіра Азгура будуць паказваць нямыя фільмы клясыкаў сусьветнага кінэматографу, агучаныя сучаснымі беларускімі музыкамі і кампазытарамі.

У гісторыі:

1253 — вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны ў Наваградку.

1415 — спалены Ян Гус, чэскі рэлігійны дзяяч, нацыянальны герой Чэхіі, прапаведнік, мысьляр, ідэоляг чэскай Рэфармацыі. Быў сьвятаром і некаторы час рэктарам Праскага ўнівэрсытэту. 6 ліпеня 1415 году ў горадзе Канстанц быў спалены разам са сваімі працамі. Сьмерць Гуса спрычынілася да пачатку Гусіцкіх войнаў, якія вялі яго прыхільнікі (гусіты) супраць Габсбургаў і іх прыхільнікаў. Радыкальныя гусіты (табарыты), якія патрабавалі рэлігійнай рэформы, пацярпелі паразу, памяркоўныя гусіты (чашнікі) вымушаныя былі спыніць барацьбу, таму Рэфармацыі ў Чэхіі не адбылася. Дагэтуль каталіцкая царква не рэабілітавала Гуса. Нягледзячы на гэта, у Чэхіі Гус карыстаецца павагай, існуюць помнікі, музэі і вуліцы, якія носяць яго імя.

1786 — даляр зрабіўся нацыянальнай валютай ЗША.

1947 — Адбыўся Першы зьезд беларусаў у Остэргофэне (Нямеччына) і выбары Беларускага нацыянальнага камітэту (БНК), у які ўвайшлі Францішак Кушаль, Аўген Калубовіч, Леў Гарошка, Барыс Рагуля і іншыя.

1957 — першая сустрэча Джона Ленана і Пола Макартні.

У гэты дзень нарадзіліся:

1851 — Янка Лучына, беларускі паэт. Ягоны зборнік «Вязанка» быў выдадзены пад выглядам кніжкі на баўгарскай мове, каб абысьці расейскую цэнзуру, якая забараняла беларускамоўны друк. У сваёй «Гісторыі беларускай літаратуры» Максім Гарэцкі адзначаў: «З друкаваных асабліва вызначаецца яго верш „Роднае старонцы“, дзе чуецца засмучоная душа шчырага сына роднай старонкі».

1905 — Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладнік.

1946 — Джордж Буш малодшы, 43-і прэзыдэнт ЗША.

1977 — Макс Мірны, беларускі тэнісіст.

Цытата:

Той, хто баіцца сьмерці, губляе радасьці жыцьця.

Ян Гус.​

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG