Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе пры падрыве на міне загінула пяцёра вайскоўцаў


Аўтамабіль вайскоўцаў падарваўся на міне паблізу населенага пункту Данецкае.

У Луганскай вобласьці на ўсходзе Ўкраіны пры падрыве на міне загінулі пяцёра і атрымалі раненьні трое ўкраінскіх вайскоўцаў.

Пра гэта ў нядзелю паведаміў Аляксандар Матузянік — сьпікер адміністрацыі прэзыдэнта краіны па пытаннях спэцапэрацыі ўрадавых сілаў у Данбасе. Паводле яго слоывў, паблізу населенага пункту Данецкае падарваўся на міне аўтамабіль вайскоўцаў. Параненых шпіталізавалі, іх жыцьцю нішто не пагражае.

Украінскія агенцтвы таксама прыводзяць дадзеныя Матузяніка аб тым, што ўсяго за мінулыя суткі у зоне правядзеньня спэцапэрацыі атрымалі раненьні дзесяць вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG