Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх дадзеных, большасьць грэкаў сказала «не»


Паводле папярэдніх дадзеных экзыт-полаў, большасьць на рэферэндуме ў Грэцыі прагаласавала супраць захадаў жорсткай эканоміі ў абмен на новыя крэдыты

Як паведамляе агенцтва Франс-прэс, апытаньні выбарнікаў пасьля галасаваньня праводзіліся ў большасьці выпадкаў па тэлефоне.

Раней паведамлялася, што рэфэрэндум павінен быць прызнаны сапраўдным, паколькі ў ім узялі ўдзел больш за 50 адсоткаў выбарнікаў.

Леварадыкальны ўрад на чале з Алексісам Цыпрасам адпрэчыў патрабаваньні ЭЗ, Эўрапейскага цэнтральнага банка і Міжнароднага валютнага фонду правесьці рэформы ў сфэры скарачэньня бюджэтных выдаткаў і павысіць падаткі ў абмен на разблякаванне міжнароднай фінансавай дапамогі.

3 ліпеня Эўрапейскі фонд фінансавай стабільнасьці канстатаваў дэфолт Афінаў па абавязальніцтвах перад ім, а 1 ліпеня Грэцыя стала першай краінай, якая апынулася ў стане дэфолту па адносінах да МВФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG