Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палонных сырыйскіх салдатаў забілі непаўналетнія баевікі «Ісламскай дзяржавы»


Выкананьне сьмяротнай кары адбылося ў амфітэатры захопленай Пальміры і было зьнятае на відэа.

На кадрах, якія распаўсюдзіла гэтак званая тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» бачна, як на загад старэйшага баявік ўзросту 12-13 гадоў страляе ў патыліцу палоннаму салдату сырыйскай арміі. Раней было паказана, як некалькі палонных перад карай ставяць на калені, а за іх сьпінамі стаяць падлеткі са зброяй.

Як мяркуецца, відэазапіс быў зроблены ў траўні. Гэтыя зьвесткі пацьвердзілі і ў апазыцыйнай Сырыйскай назіральнай радзе, якая мае офіс ў Лёндане. Як паведамляе брытанская Daily Mail групоўка «Ісламская дзяржава» захапіла сотні дзяцей. Адмыслоўцы не выключаюць, што пасьля пэўнай рэлігійнай апрацоўкі гэтыя дзець маглі стаць баевікамі «Ісламскай дзяржавы».

Выпадкі, калі дзяцей выкарыстоўвалі для правядзеньня масавых караў, раней фіксаваліся ў Афрыцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG