Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьбігнеў Бжэзінскі параўнаў Пуціна з Гітлерам


Зьбігнеў Бжэзінскі

Зьбігнеў Бжэзінскі

Былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы палітоляг Зьбігнеў Бжэзінскі даў інтэрвію нямецкаму папулярнаму выданьню Spiegel, ў якім параўнаў прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна з Адольфам Гітлерам. У ліку небясьпечных якасьцяў Пуціна палітоляг адзначыў ягоную зацікаўленасьць ва ўзбагачэньні.

«Гітлер ніколі асабліва ня быў зацікаўлены з тым, каб асабіста мець шмат грошай. Пуцін жа мае зацікаўленасьць ў тым, каб узбагаціцца», — адзначыў Зьбігнеў Бжэзінскі. «Але што сапраўды небясьпечна, дык гэта тое, што ён гулец», — падкрэсьлівае амэрыканскі палітоляг.

Экс-дарадца амэрыканскага прэзыдэнта канстатаваў, што паміж ЗША і Расеяй пачаўся новы віток халоднай вайны. Пры гэтым Зьбігнеў Бжэзінскі ня думае, што халодная вайна, верагодна, перарасьце ў гарачую.

Калі Ўкраіна не абрынецца, мяркуе палітоляг, унутраны ціск у Расеі прымусіць таго, хто знаходзіцца ва ўладзе, шукаць альтэрнатыву. «Спадзяюся, Пуцін дастаткова разумны, каб ведаць, што вывучыць альтэрнатывы трэба загадзя, пакуль ня стала занадта позна».

Пра расейскага прэзыдэнта вядомы амэрыканскі палітоляг сказаў, што той валодае «інтуітыўнай хітрасьцю і досьведам», але пры гэтым Бжэзінскі зьдзіўлены тым, што Пуцін «амаль сьвядома настроіў супраць сябе больш за 40 мільёнаў у суседняй краіне, якая да нядаўняга часу не выказвала варожасьці адносна Расеі».

Зьбігнеў Бжэзінскі ўхваліў дзеяньні ЗША па разьмяшчэньні вайсковай тэхнікі ў краінах Балтыі і назваў гэтыя пляны захадам ў адказ на дзеяньні Расеі. «Не зрабіць гэтага — найбольш верагодны спосаб стварыць бясконцае супрацьстаяньне і нават разьвязаць вайну», — патлумачыў былы дарадца прэзыдэнта ЗША.

XS
SM
MD
LG