Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салдаты Бундэсвэра гэтым летам возьмуць удзел у манэўрах ва Ўкраіне. Расея пратэстуе


Салдаты нямецкай арміі ўлетку 2015 году возьмуць удзел ў двух манэўрах ва Ўкраіне, паведамляе DW са спасылкай на паведамленьне агенцтва dpa.

Асобныя вайскоўцы Бундэсвэру возьмуць ўдзел у манэўрах Rapid Trident і Sea Breeze пад кіраўніцтвам ЗША.

У манэўрах Rapid Trident, якія пройдуць за 50 кілямэтраў ад Львова на захадзе Ўкраіны, возьмуць удзел 1800 салдатаў з 18 краін. Гэта на 600 вайскоўцаў больш, чым летась. 11-дзённыя манэўры пройдуць на Яварыўскім палігоне. Урачыстая цырымонія адкрыцьця манэўраў адбудзецца 20 ліпеня.

Нямецкія салдаты ўдзельнічалі ў падобных манэўрах і ў 2014 годзе, ужо падчас канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Масква тады выказала пратэст з прычыны правядзеньня манэўраў.

Сумесныя ўкраінска-амэрыканскія манэўры Sea Breeze пройдуць на Чорным моры за 31 жніўня па 12 верасьня.

Намесьнік старшыні ўраду Расеі Дзьмітры Рагозін камэнтуючы будучыя манэўры, назваў іх «вяртаньнем у месцы баявой славы», адзначае DW.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG