Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбалісты Фіджы перамаглі Мікранэзію зь лікам 38:0


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Арганізатары Ціхаакіянскіх гульняў паведамілі, што падчас спаборніцтваў быў пабіты рэкорд выніковасьці афіцыйных міжнародных футбольных матчаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Па іх словах, сустрэча зборных Фіджы і Мікранэзіі завяршылася зь лікам 38:0.
10 мячоў пры гэтым забіў фіджыйскі абаронца Атон Туйвуна.

Папярэдні рэкорд выніковасьці міжнародных футбольных сустрэч быў зафіксаваны ў 2001 годзе, калі падчас кваліфікацыйнага матчу чэмпіянату сьвету па футболе зборная Аўстраліі перамагла каманду Амэрыканскага Самоа зь лікам 31:0.

XS
SM
MD
LG