Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі сэнатар: Мы павінны даць рашучы міжнародны адказ на дзеяньні Пуціна


Амэрыканскі сэнатар Роджэр Ўікэр у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што міжнародная супольнасьць «павінна праяўляць адзінства і цьвёрдую здольнасьць супрацьстаяць як агрэсіўнай Расеі, так і радыкальнай групоўцы «Ісламская дзяржава», якая ўзмацняецца.

Сэнатар-рэспубліканец ад штату Місісіпі ў гутарцы з нашым карэспандэнтам 4 ліпеня ў Празе адзначыў, што міжнародны адказ на дзеяньні прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на ўсходзе Ўкраіны павінен быць рашучым і прадэманстраваць сілу.

Ўікер падкрэсьліў, што расейская анэксія Крымскай паўвыспы і падтрымка сэпаратыстаў у Грузіі, Малдове і ва Ўкраіне «парушаюць амаль усе прынцыпы, замацаваныя як у Хэльсынскіх пагадненьнях Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе, так і ў асноўных дакумэнтах ААН».

Амэрыканскі сэнатар, які займае пасаду сустаршыні Хэльсынскага камітэту ЗША, выказаў упэўненасьць, што прынцыпы, замацаваныя ў Хэльсынскіх пагадненьнях, будуць пацьверджаныя на Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якая адкрываецца ў нядзелю, 5 ліпеня, у сталіцы Фінляндыі.

XS
SM
MD
LG