Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАФАКТ: Магілёўская швейная фабрыка вывесіла расейскі трыкалёр з нагоды 3 ліпеня


Расейскі сьцяг на будынку “Вясьнянкі”.

Расейскі сьцяг на будынку “Вясьнянкі”.

У Магілёве на будынку акцыянэрнага таварыства «Вясьнянка» на афіцыйны Дзень незалежнасьці Беларусі вывесілі два сьцягі. Адзін зь іх расейскі.

У горадзе тым часам не заўважана, каб на афіцыйных будынках вывешваліся расейскія трыкалёры. Паўсюдна толькі дзяржаўная атрыбутыка Рэспублікі Беларусь.

Швейная фабрыка «Вясьнянка» у сьпісе стратных прадпрыемстваў. Склады затавараныя прадукцыяй. Каб іх разгрузіць, улада пастанавіла прадаць вырабы фабрыкі іншым прадпрыемствам горада са значнай зьніжкай. Таксама разглядаецца пытаньне пра далучэньне «Вясьнянкі» да іншага пасьпяховага прадпрыемства — «Магатэкс».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG