Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саюзьнікі «Ісламскай дзяржавы» запусьцілі ракеты па Ізраілі


Ракеты з тэрыторыі Сынаю, магчыма, былі выпушчаныя падчас баёў зь сіламі бясьпекі Эгіпту.

На Сынайскім паўвостраве ў пятніцу ўзброеныя экстрэмісты выпусьцілі па ізраільскай тэрыторыі некалькі ракет. Ахвяраў няма. Як паведамляе агенцтва Reuters, абстрэл, па ўсёй верагоднасьці, зьвязаны з узброеным проціборствам паміж сіламі бясьпекі Эгіпту і ісламістамі, якія дзейнічаюць на Сынайскім паўвостраве.

Ісламісты Сынайскага паўвострава, якія лічацца саюзьнікамі групоўкі «Ісламская дзяржава», паведамілі праз «Твітэр», што выпусьцілі па «акупаванай палестынскай тэрыторыі тры ракеты „Град“». Агенцтва Reuters адзначае, што праверыць гэтую інфармацыю па незалежных крыніцах пакуль немагчыма.

XS
SM
MD
LG