Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка на прысязе патрульнай службы: «Вораг хоча, каб вы сталі рэінкарнацыяй даішніка»


Пятро Парашэнка сярод паліцэйскіх
Пятро Парашэнка сярод паліцэйскіх

Украіна ажыцьцяўляе «адну з самых маштабных рэформаў у дзяржаве», у аснове якой — «мадэль пераходу ад карнай да сэрвіснай функцыі дзейнасьці праваахоўных органаў».

Пра гэта 4 ліпеня падчас выступу з нагоды прысягі новай патрульнай службы Кіева заявіў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Ён адзначыў, што часам у сталіцы новым патрульным «будзе не лягчэй, чым воінам на Данбасе».

«Галоўная зона рызыкі ў гэтай сыстэме, і мы, на жаль, маем такі досьвед — ня там, дзе сьвішчуць кулі, а там, дзе шамацяць купюры», — дадаў прэзыдэнт.

Паводле Парашэнкі, новыя ўкраінскія праваахоўнікі павінны быць здольнымі супрацьстаяць розным спакусам.

«Вораг хоча, каб вы былі рэінкарнацыяй даішніка. Я, як і ўся ўкраінская ўлада, перакананы, што вы апраўдаеце гэты давер. Найвышэйшай ацэнкай вашай дзейнасьці павінен быць давер украінцаў», — адзначыў Парашэнка.

Ва Ўкраіне рэфармаваньне органаў МУС пачалі са сталіцы. Таксама хутка патрульныя паліцыянты зьявяцца на вуліцах Львова, Харкава, Адэсы, а ў рэшце рэшт і ва ўсёй Украіне.

«Але для гэтага патрэбны ваш новы пасьпяховы практычны вопыт, каб сымбаль карупцыі — украінскае ДАІ — ператварылася ў самую прыстойную, патрыятычную і моцную ўкраінскую патрульную паліцыю», — сказаў прэзыдэнт.

Новая патрульная служба зьяўляецца адной з рэформаў, якая прадугледжана канцэпцыяй рэфармаваньня МУС, прынятай урадам летась у кастрычніку. Пераход ад ДАІ да новай формы патруляваньня будзе працягвацца, як прагназуюць, каля паўгода з паступовай перадачай функцый новай патрульнай службе.

Прысяга паліцэйскіх у Кіеве
Прысяга паліцэйскіх у Кіеве

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG