Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прарасейскія актывісты распаўсюджвалі ў Віцебску ўлёткі з заклікамі «адраджаць сьвятую Русь»


Падчас сьвяткаваньняў 3-га ліпеня ў Віцебску раздавалі ўлёткі, газэты і іншую прадукцыю з прарасейскай агітацыяй. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода чытачка Анастасія Пілюгіна.

Паводле яе словаў, яна пабачыла трох чалавек, якія на беразе Дзьвіны, дзе знаходзяцца кропкі грамадзкага харчаваньня, раздавалі прадукцыю.

У адной з улётак, сярод іншага, было напісана:

«Стваральнік абраў расейскі народ духоўным павадыром усяго чалавецтва. Спачатку адродзіцца расейскі народ. Беларусь і Украіна для тварца — гэта непадзельная Сьвятая Русь! Наш народ павядзе за сабой усё чалавецтва плянэты»

Анастасія Пілюгіна пацікавілася ў распаўсюднікаў, на якой падставе распаўсюджваецца прадукцыя. На што ёй адказалі: «На падставе таго, что наш Презыдэнт Аляксандар Рыгоравіч нас падтрымлівае». Распаўсюднікі зрабілі заўвагу дзяўчыне за вышыванку, у якую тая была апранута.

Пазьней Анастасія Пілюгіна зьвярнулася да міліцыянтаў. Тыя паабяцалі разабрацца, але распаўсюднікаў ужо не было.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG