Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў вінаваціць Кіеў у «невыкананьні абавязаньняў» да сэпаратыстаў


Масква занепакоеная тым, што Кіеў не выконвае свае абавязаньні па ўзгадненьні мясцовых выбараў у Данбасе, заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

«Мы падрабязна абмяняліся ацэнкамі таго, што адбываецца літаральна ў гэтыя дні ў кантэксьце ўкраінскага ўрэгуляваньня. У расейскага боку выклікае глыбокую заклапочанасьць няздольнасьць або нежаданьне кіеўскіх уладаў выконваць свае абавязаньні па ўзгадненьні з Данецкам і Луганскам мадальнасьцяў правядзеньня мясцовых выбараў. Няздольнасьць прыцягнуць прадстаўнікоў абвешчаных рэспублік да распрацоўкі новай Канстытуцыі», — сказаў Лаўроў па выніках перамоваў з кіраўніком МЗС Люксэмбургу Жанам Асэльборнам.

Сэпаратысты, якія кантралююць усходнюю частку Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, абвясьцілі пра намер правесьці ў кастрычніку мясцовыя выбары, што выклікала крытыку з боку Кіева і Бэрліна. Прэсавы сакратар МЗС Нямеччыны Марцін Шэфэр заявіў 3 ліпеня, што гэтая прапанова сэпаратыстаў не адпавядае духу менскіх пагадненьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG